Мая Радзiма Беларусь

Беларускія народныя святы і абрады

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Народныя беларускiя святы  

1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня) Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году. Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага) Грамніцы — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня) Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка) Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка) На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

11. Юр'я.    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле. У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі.   Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі. Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы.  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды.  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі.  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

свернуть

Беларускія народныя гульні

Вожык і мышы 

Усе дзеці разам з гульцамі-мышамі становяцца ў круг. Вожык—у цэнтры круга. Па сігнале ўсе ідуць направа, вожык — налева. Гульцы прамаўляюць словы: Бяжыць вожык — тупу-тупы, Увесь калючы, гостры зуб! Вожык-вожык, ты куды? Пекла якой бяжыш бяды? Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Па сігнале да вожыку падыходзіць адзін гулец і кажа: 

Вожык ножкамі туп-туп! 

Вожык глазкамі луп-луп! 

Чуе вожык — усюды ціш, 

Чу!.. Скрабецца ў лісце мыш! 

Вожык імітуе руху: асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць па-за кругам. Вядучы кажа: 

Бяжы, бяжы, вожык, 

Не шкадуй ты ножак, 

Ты лаві сабе мышэй, 

Не лаві нашых дзяцей! 

Мышкі бегаюць па крузе, подбегам і за круг. Вожык іх ловіць (пятнает). 

Гульцы хутка прысядаюць і апускаюць рукі. Мышка злоўленая: яна ў пастцы. Такім чынам, гульня паўтараецца некалькі разоў. 

Правілы гульні. Усе дзейнічаюць дакладна ў адпаведнасці з тэкстам. Вожык пятнает мышэй, злегку крануўшы іх рукой. Запятнанная мышка адразу выходзіць з гульні. 

 

Запляціся, пляцень! 

Якія граюць дзеляцца на дзве роўныя па сілах каманды — зайцы і тын. Малююць дзве паралельныя лініі — калідор шырыней 10— 15 см. Гульцы-тын, узяўшыся за рукі, становяцца ў цэнтры калідора, а зайцы — на адным з канцоў пляцоўкі. Дзеці-плот чытаюць: 

Заяц, заяц не хадзі, 

Ў гародзе не блудзі! 

Пляцень, заплятайся, 

Зайцы лезуць, спасайся! 

Пры апошнім слове зайцы бягуць да плетню і імкнуцца разарваць яго ці праскочыць пад рукамі гульцоў. Зайцы, якія праскочылі, збіраюцца на іншым канцы калідора, а тым, каго затрымалі, кажуць: «Ідзі назад, у лес, асінку пагрызі!» І яны выбываюць з гульні. Дзеці-плот паварочваюцца тварам да зайцам і чытаюць: 

У лес заяц паскакаў, 

Нас пляцень уратаваў. 

Гульня паўтараецца, пакуль не переловят ўсіх зайцоў. Пасля гэтага мяняюцца ролямі. Правілы гульні. Перамагае тая група, якая переловит ўсіх зайцоў пры меншай колькасці запеваў. 

 

 Ліскі 

Якія граюць па дамоўленасці або па лесаванні выбіраюць ліса — вядучага і, построившись ў круг дыяметрам 10-20 м, кладуць каля сябе лісок. Ліс падыходзіць да аднаго з якія граюць і кажа: 

— Дзе быў? 

— У лесе. 

— Каго злавіў? 

— Ліску. 

— Аддай ліску маю. 

— За так не аддаю. 

— А за што — скажы сам. 

— Як абгоніш, дык аддам. 

Пасля гэтага яны бягуць у супрацьлеглыя бакі па крузе. Гаспадаром ліскі становіцца той, хто зойме свабоднае месца ў крузе, лісам — гулец, які застаўся. 

 

 Жмуркі 

Усе ідуць, прыскокваючы і напяваючы якую-небудзь песеньку, і вядуць гульца-ката з завязанымі вачыма. Як прывядуць да дзвярэй, ставяць яго на парог і загадваюць узяцца за ручку, а потым усе разам (хорам) нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом: 

— Кот, кот! 

На чым стаіш? 

— На дубе! 

— За што трымаешся? 

— За сук! 

— Што на суку? 

— Вуллі! 

— Што ў вуллях? 

— Мед! 

— Каму ды каму? 

— Мне ды сыну майму! 

— А нам што? 

— Гліны на лапаце! 

Тут усе пачынаюць тармасіць ката і спяваюць песеньку: 

Кот, кот Апанас, 

Ты лаві тры годы нас! 

Ты лаві тры годы нас, 

Не развязваючы глаз! 

Як толькі праспяваюць апошнія словы, разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас прымаецца лавіць якія граюць. Усе круцяцца вакол ката, дражняць яго: то дакрануцца да яго пальцам, то пацягнуць за вопратку. 

Правілы гульні. Лавіць і разбягацца можна толькі пасля слоў: «Не развязваючы вачэй!» Той, да каго дакрануліся, часова выходзіць з гульні. 

 

 Пярсцёнак 

Якія граюць стаяць па крузе, трымаюць рукі наперадзе лодачкай. Выбіраецца адзін вядучы. У руках у вядучага ляжыць невялікі бліскучы прадмет (гэта можа быць колца, фанцік з фальгі). Вядучы ідзе па крузе і кожнаму як быццам кладзе колца ў рукі. Пры гэтым ен кажа: 

Вось па крузе я іду, 

Усім пярсценачак кладу, 

Мацней ручкі заціскайце 

Да глядзіце, не зявайце. 

Аднаму з дзяцей ен незаўважна кладзе колца, а потым выходзіць з кола і кажа: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!» Той, у якога ў ладошках апынецца колца, выбягае, а дзеці павінны пастарацца затрымаць яго, не выпусціць з круга. 

Правілы гульні. Пасля слоў: «Пярсценачак, пярсценачак, выйдзі на ганачак!»— усе гульцы павінны паспець хутка ўзяцца за рукі, каб не выпусціць гульца з колцам у руцэ з круга. 

 

У Мазаля 

Удзельнікі гульні выбіраюць Мазаля. Усе астатнія адыходзяць ад Мазаля і дамаўляюцца, што будуць яму паказваць, пасля чаго ідуць да Мазалю і кажуць: 

— Здравствуй, дедушка Мазаль 

— З дліннай белай барадой, 

З чорнымі вачамі, з белымі вусамі! 

— Дзеткі, дзеткі! Дзе вы былі? 

Дзе вы былі? Што рабілі? 

— Дзе мы былі, вам не скажам, 

Што рабілі — пакажам! 

Усе робяць тыя руху, аб якіх дамовіліся загадзя. Калі дзед Мазоль адгадае, якія граюць разбягаюцца, а дзед ловіць іх. 

Правілы гульні. Дзед Мазаль выбірае сабе на замену самага хуткага і спрытнага гульца. 

 

Рэдзькi 

Пан стаіць дзе-небудзь удалечыні, а гаспадар застаецца з редьками. Рэдзькі садзяцца на траву адна за іншы, абхапіўшы абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць наперадзе. Яны спяваюць: 

Мы на градачцы сядзім, 

Ды на сонейка глядзім! 

Мы ядзім, сядзім, сядзім! 

Мы глядзім, глядім, глядзім! 

А гаспадар перад градкамі пахаджвае. Раптам здалек чуецца: 

Дзінь-дзілінь! 

Дзінь-дзілінь! 

Дзінь-дзілінь! 

Гэта пан на кані (на палачцы) верхам едзе. Ен пад'язджае да градцы, аб'язджае яе два-тры разы, потым спыняецца і пытаецца: «Ці дома хазяін?» Гаспадар адказвае: «Дома! А хто там?» Пан кажа: «Сам пан!» Гаспадар пытаецца: «Што табе трэба?» Пан кажа: 

Мая пані на печы ляжала. 

Звалілася з печы, 

Пабіла плечы. 

Вохае, уздыхае — 

Рэдзькі жадае. 

Дай мне рэдзькі! 

Хозяин отвечает: 

Рэдзька яшчэ маленькая: 

З курыную галоўку. 

Прыязджай заўтра! 

Пан паехаў дадому. Праз некаторы час ен зноў прыязджае да гародзе і пытаецца тое ж самае. Гаспадар глянуў на градку і кажа: 

Рэдзька яшчэ маленькая: 

З гусіную галоўку. 

Прыязджай заўтра, тады дам! 

Пан паскакаў назад. Праз некаторы час зноў прыязджае і кажа тое ж самае. Гаспадар адказвае: «Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!» Пан пытаецца: «А можна вырваць рэдзьку?» Гаспадар кажа: «Можна! Цягні сам, якую хочаш!» Пан падыходзіць да рэдзьцы і тузае тую, якая сядзіць апошняй. А рэдзька моцна сядзіць ды пасмейваецца над ім: 

Ножкі ў пана таненькія, 

Ручкі ў пана слабенькія! 

Пан паскакаў назад. 

Праз некаторы час зноў прыязджае і кажа тое ж самае. Гаспадар адказвае: «Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!» Пан усе тузае, а выдраць няма сілы. А рэдзькі з гаспадаром над ім пасмейваюцца, прамаўляючы тыя ж словы. 

Нарэшце, пан натужыўся, злаўчыўся, вырваў рэдзьку і адвеў туды, дзе стаіць яго конь. Потым падыходзіць да гаспадара і зноў пытаецца: «А можна мне яшчэ рэдзьку?» «Можна, цягні!» — дазваляе гаспадар. Пан сам выдраць не можа і кліча першую рэдзьку. Пачынаюць яны разам цягнуць. Выцягнулі яшчэ адну! Потым яны сталі выцягваць усе рэдзькі па чарзе. І кожная рэдзька, якую ен з градкі выдернет, становіцца за папярэднімі редьками гуськом. Так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нічога не застанецца. Пан сядае на каня і едзе разам з редьками. 

Правілы гульні. Выдзіраць рэдзьку можна толькі з дазволу гаспадара. 

 

Грушка 

Якія граюць бяруцца за рукі, утвараючы круг, у сярэдзіне якога становіцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта і будзе грушка. Усе ходзяць вакол грушкі па крузе: 

Мы пасадзім грушку — 

Вось так, вось так! 

Няхай наша грушка 

Расце, расце 

Вырастай ты, грушка, 

Вось такой вышыні; 

Вырастай ты, грушка, 

Вось такой шырыні; 

Вырастай ты, грушка, 

Вырастай у добры час! 

Патанцуй, Марылька, 

Пакружыся ты для нас! 

А мы гэту грушку 

Усе шчыпаць будзем. 

Ад нашай Марылькі 

Уцякаць будзем! 

Грушка ў сярэдзіне круга павінна рабіць усе тое, аб чым спяваецца ў песні: танцаваць, кружыцца. На словы «Вось такой вышыні» дзеці паднімаюць рукі ўверх, а на словы «Вось такой шырыні» разводзяць іх у бакі. Калі спяваюць: «А мы гэту грушку усе шчыпаць будзем», усе набліжаюцца да грушке, каб дакрануцца да яе, і хутка ўцякаюць, а грушка ловіць каго-небудзь. 

Правілы гульні. Усе гульнявыя дзеянні павінны быць дакладна ўзгодненыя са словамі. 

 

Лясь, лясь, уцякай! 

Якія граюць ходзяць па пляцоўцы — збіраюць на лузе кветкі, плятуць вянкі, ловяць матылькоў і г. д. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, якія ў баку скубуць траўку. На словы вядучага: 

— Лясь, лясь, уцякай! 

Цябе коні стопчуць. 

— А я коней не баюсь, 

Па дарозе пракачусь! 

Некалькі гульцоў пачынаюць скакаць на палачках, пераймаючы конікам і імкнучыся злавіць дзяцей, якія гулялі на лузе. 

Правілы гульні. Ўцякаць можна толькі пасля слова прокачусь. Той дзіця, якога дагоніць конік, на час выбывае з гульні. 

 

 Мароз 

С помощью считалки выбирается Дед Мороз. 

Ты зялены, ты чырвоны, 

Ты ў шубе, ў кажусе, 

У цябе сіні нос, 

Гэта ты, Дзед Мароз! 

Все дети разбегаются, а Дед Мороз старается дотронуться до любого игрока и заморозить его. Замороженный стоит неподвижно в любой позе. 

Правила игры. Разбегаться можно только после окончания считалки. В момент заморозки можно принять любую позу. Выигрывает тот, кто ни разу не попался Деду Морозу. 

 

Лянок 

На земле рисуют кружки — гнезда, которых на два-три меньше, чем игроков. 

Все становятся в круг, берутся за руки. Ведущий в кругу делает разные движения, все повторяют их. 

По команде «Сажай лен» игроки занимают гнезда, а кто не займет гнездо, считается «посаженным»: его сажают в гнездо до конца игры. 

Правила игры. Побеждает тот, кто займет последнее свободное гнездо. 

 

Іванка 

На земле чертят круг диаметром 5—10 м. Это лес, а в середине квадратик — дом лесовика. В квадрат помещают Иванку и выбирают лесовика. Остальные — лебеди. Лебеди, залетая в лес, пробуют забрать Иванку, а лесовик — поймать лебедей рукой или дотронуться до них прутиком. Лебедь, которому удается вывести из леса Иванку, сам становится лесовиком, и игра начинается сначала. 

Правила игры. Забегать в дом лесовика нельзя. Пойманные лебеди выбывают из игры до смены ролей. Лесовик не имеет права выходить из леса и все время стоять возле дома, он должен двигаться по площадке. 

 

Пасадка бульбы 

Создаются две команды по пять человек. Игрок, стоящий первым, - капитан, он держит в руках мешочек с пятью картофелинами (камешками). На расстоянии двадцати - тридцати шагов от каждой колонны начерчены пять кружков. По сигналу капитаны бегут к кружочкам и сажают картошку по одной в каждый кружок, затем возвращаются и передают мешочек следующему игроку, который, взяв мешочек, бежит собирать картошку и т. д. 

Правила игры. Капитаны стартуют по сигналу. Игроки не выходят за линию без мешочка. Если картошка упала, ее следует поднять и затем бежать. Подбегать к команде надо с левой стороны.

свернуть
поделиться в: